Даведка:
+375 (17) 345-30-46

Рэгістратура платных паслуг
+375 (44) 552-46-72
+375 (44) 552-48-37

Рэгістратура прыёмнага аддзялення
+375(17) 345-35-09

Рэгістратура аддзялення лазарнай мікрахірургіі
+375(17) 341-64-71

Рэгістратура афтальмалагічнага кансультатыўна-дыягнастычнага аддзялення
+375(17) 371-00-49
+375 (29) 251-51-99

Факс
+375 (17) 340-58-42

Гісторыя

HistoryHistory

Летапіс установы аховы здароўя «10-я гарадская клінічная бальніца» г. Мінска пачынаецца з 1985 года. Чвэрць стагоддзя - у маштабах айчыннай аховы здароўя тэрмін невялікі, але гэта вартая падстава, каб азірнуцца і ўзгадаць асноўныя этапы пройдзеннага шляху.

Згодна з загадам Міністэрства аховы здароўя БССР №3 ад 3 студзеня 1985 года першая чарга 10-й гарадской клінічнай бальніцы была ўведзена ў эксплуатацію 20 лютага 1985 года. Першымі прынялі пацыентаў два наркалагічных аддзялення па 60 ложкаў кожнае. Да канца 1985 года ўжо было разгорнута 300 ложкаў, адчынены першыя аддзяленні тэрапеўтычнага профілю: кардыялагічнае, пульманалагічнае і гастраэнтэралагічнае. Найбольш хуткімі тэмпамі 10-я ГКБ развівалася ў 1987 – 1989 гадах: адчынялісь лячэбныя і дыягнастычныя аддзяленні, пачаў працаваць вылічальны цэнтр.

У канцы 1987 года ў бальніцы склалась асноўная структура аддзяленняў хірургічнага профілю: адчынены пяць хірургічных аддзяленняў, пачаў працу аперацыйны блок. Станаўленне хірургічнай службы ў клініцы цесна звязана з 1-й кафедрай хірургічных захворванняў БДМУ. Неацэнны ўклад у развіццё бальніцы і ўсёй хірургічнай службы ўнеслі лаурэат Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаны дзеяч навукі БССР, прафесар А.У. Шотт і прафесар С.І. Леановіч.

Першая хірургічная аперацыя – струмэктамія – была выканана ў бальніцы 12 сакавіка 1987 года, а ўжо 1 студзеня 1988 года - першая афтальмалагічная аперацыя.

У 1989 годзе поўнасццю адчынена аддзяленне рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі, здадзена ў эксплуатацыю канферэнц-зала на 500 месцаў, завершана будаўніцтва вучэбна-лабараторнага корпуса.

У 1993 годзе аперблок меў сучаснае лапараскапічнае абсталяванне, у бальніцы пачынаецца засваенне відэаэндаскапічных аперацый.

HistoryHistory

HistoryHistory

Першую лапараскапічную халецыстэктамію выканаў прафесар Галінгер (Масква), пасля чаго лапараскопічныя методыкі сталі актыўна ўкараняцца ў працу хірургічных аддзяленняў. У 1995 годзе была праведзена першая відеаэндаскапічная аперацыя на органах грудной клеткі – таракаскапія.

З 1 красавіка 1994 года ў складзе афтальмалагічнай службы адчынены лазарны цэнтр мікрахірургіі вока, з 2003 года ўсе афтальмалагічныя аддзяленні з’яўляюцца базай Рэспубліканскага цэнтра мікрахірургіі вока.

У красавіку 2005 года ў сувязі з капітальным рамонтам у УАЗ «Гарадская клінічная бальніца скорай медыцынскай дапамогі» у 10-ю ГКБ былі пераведзены 6–е хірургічнае аддзяленне (Гарадскі цэнтр гастрадуадэнальных крывацёкаў) і 7-е хірургічнае аддзяленне (экстраннае).

У апошнія гады бальніца мае сучаснае лячэбна-дыягнастычнае абсталяванне.

3 сакавіка 2008 года адкрыты кабінет кампутарнай тамаграфіі. 4 сакавіка 2009 года ўведзены ў дзейнасць ангіяграфічны кабінет.

16 чэрвеня 2009 года на базе бальніцы адчынена гарадское аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі – клінічны цэнтр традыцыйнай в’етнамскай медыцыны.

26 студзеня 2010 года выканана першая рэнтгенэндаваскулярная аперацыя на каранарных артэрыях.

History

Першы галоўны ўрач бальніцы - Уладзімір Еўдакімавіч Лях у 1984 годзе ўзначаліў будаўніцтва бальніцы і потым кіраваў клінікай на працягу наступных пяці год. Імклівае развіццё бальніцы – шмат у чым заслуга гэтага выдатнага чалавека. Валодаючы вялікім досведам і арганізатарскім талентам, У.Е. Лях прымаў актыўнейшы ўдзел у дапрацоўцы праектнай дакументацыі, актыўна прыцягваў сродкі прамысловых прадпрыемстваў для набыцця для бальніцы сучаснага дарагога абсталявання. Дзякуючы яго кіраўніцкаму таленту, здольнасці дакладна і правільна арганізаваць як лячэбны працэс, так і фінансава-гаспадарчую дзейнасць, бальніца дынамічна развівалася.

У наступныя гады бальніцай кіравалі: У.Л. Белякоў (1990-1991гг.), М.У. Якімчук (1991-1995гг.), І.В. Ржэусскі (1996-2002гг). Кожны галоўны ўрач зрабіў свой уклад у развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы і фарміраванне калектыву бальніцы.

У.Л. Белякоў М.У. Якімчук І.В. Ржэусскі (1990-1991гг.) (1991-1995гг.) (1996-2002гг.) З 2002 па 2009 гг. бальніцай кіраваў Аляксандр Васільевіч Балакіраў. У гэтыя гады ў клініцы актыўна ўкараняліся новыя высокатэхналагічныя метады абследвання і лячэння, вырас кадравы і навуковы патэнцыял бальніцы. У большасці дзякуючы яго кіраўніцтву, у аснове якога ляжаў жыццесцвярджальны прынцып – не спыняцца на дасягнутым, бальніца сумела захаваць традыцыі і занять годнае месца сярод устаноў аховы здароўя горада.

Мы на карце

Даведка:
+375 (17) 345-30-46

Рэгістратура прыёмнага аддзялення
+375(17) 345-35-09

Рэгістратура платных паслуг
+375 (44) 552-46-72
+375 (44) 552-48-37

Ёсць пытанні? Пытайцеся!