Аб бальніцы
Установа аховы здароўя «10-я гарадская клінічная бальніца» г. Мінска - адзін з буйнейшых у горадзе мнагапрофільных стацыянараў, які аказвае высокакваліфікаваную спецыялізаваную медыцынскую дапамогу (стацыянарную і амбулаторную) жыхарам горада Мінска, Рэспублікі Беларусь і замежным грамадзянам.
больш за
1 тыс.
ложкаў
каля
20 тыс.
хірургічных аперацый выконваецца штогод
больш за
35 тыс.
пацыентаў гаспіталізуецца штогод
больш за
100 тыс.
пацыентаў з усіх рэгіёнаў рэспублікі штогод
Штогод у бальніцы выконваецца больш за 5 тыс. высокатэхналагічных і складаных хірургічных умяшанняў, якія дазваляюць не только захаваць жыццё і здароўе хворага, але і забяспечыць высокую якасць жыцця.
Галоўным здабыткам і гонарам бальніцы з’яўляюцца яе супрацоўнікі. Тут працуе высокапрафесійны калектыў з 278 урачэй і 568 працоўнікаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй. Сярод ніх - 8 кандыдатаў медыцынскіх навук, 9 выдатнікаў аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Тысячы выратаваных, людзей, якіх вярнулі да паўнавартаснага жыцця, – вынік высокапрафесійнай самаадданай працы ўсяго калектыва бальніцы, які вот ужо больш за 30-ць год стаіць на варце жыцця і здароўя.
На базе бальніцы функцыянуюць 5 спецыялізаваных рэспубліканскіх цэнтраў:
- Прафпаталогіі і алергалогіі
- Афтальмалагічны
- Хірургічнай панкрэаталогіі
- Гастраэнтэралогіі
- Таракальнай хірургіі
4 гарадскіх цэнтра:
- Таракальнай хірургіі
- “Дыябетычная ступня”
- Гастрадуадэнальных крывацёкаў
- Традыцыйнай усходняй медыціны
Бальніца з’яўляецца адным з вядучых цэнтраў па падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў, з’яўляючыся клінічнай базай для 9 навукавых кафедраў:
- 1-й кафедры хірургічных захворванняў і 1-й кафедры ўнутраных захворванняў БДМУ
- цыкла алергалогіі і прафпаталогіі кафедры герыятрыі БелМАПА
- кафедры афтальмалогіі БелМАПА
- кафедры гастраэнтэралогіі і нутрыцыялогіі БелМАПА
- кафедры псіхатэрапіі і медыцынскай псіхалогіі БелМАПА
- кафедры рэфлексатэрапіі БелМАПА
- кафедры эндакрыналогіі БелМАПА
- кафедры неадкладнай хірургіі БелМАПА
- клінічнай лабараторыі прафпатологіі ДУ РНПЦ “Гігіена”
Цесная ўзаемасувязь практычнай працы і навуковай дзейнасці спрыяе пастаяннаму павышэнню кваліфікацыі ўрачэбнага персаналу, эфектыўнаму ўкараненню і развіццю новых медыцынскіх тэхналогій.
Вялікі ўклад у развіццё медыцынскай навукі і практыкі ўнеслі заведуючыя кафедрамі – д.м.н., прафесара Л.І. Данілава, Т.А. Імшанецкая, Г.Г. Кандраценка, А.Э. Макарэвіч, А.П. Сівакоў, Н.В. Завада, Ю.Х.Марахоўскі; к.м.н., дацэнты І.А. Байкова, Т.В. Бараноўская, Т.М.Рыбіна.
ков, Н.В. Завада, Ю.Х.Мараховский; к.м.н., доценты И.А. Байкова, Т.В. Барановская, Т.М.Рыбина.